Свята беларускага пісьменства пройдзе ў першы дзень восені

28.08.2013 11:44

ХХ Дзень беларускага пісьменства пройдзе 1 верасня ў Быхаве Магілёўскай вобласці.
Читайте BGmedia в:

У першую нядзелю восені жадаючыя змогуць наведаць фестываль кнігі і прэсы, пабываць на адкрыцці скульптурнай кампазіцыі, прысвечанай унікальнаму помніку беларускай пісьменнасці — Баркулабаўскаму летапісу, сустрэцца з пісьменнікамі, дзеячамі культуры і кнігавыдаўцамі.

У праграме Дня пісьменства таксама заяўлены цырымонія ўзнагароджання пераможцаў рэспубліканскага конкурса на лепшы літаратурны твор, тэматычныя выставы, прэзентацыі, гістарычныя тэатралізаваныя экспазіцыі.

У рамках мерапрыемства пройдзе фестываль гарадоў — сталіц свята, у тым ліку Пінска, Камянца і Ганцавічаў, дзе Дні беларускага пісьменства праходзілі ў 1999, 2005, 2011 гадах адпаведна.

Традыцыйна Дзень беларускага пісьменства праходзіць у месцах, якія з’яўляюцца гістарычнымі цэнтрамі культуры, навукі, літаратуры і кнігадрукавання.

Будь на связи и в безопасности: подключи BGlobal VPN

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: