Справа «Беларускага Гаюна» ўзнікла пасля таго, як 5 лютага 2025 года сілавікі атрымалі доступ да паведамленняў беларусаў, што дасылалі інфармацыю пра перасоўванне расейскай вайсковай тэхнікі праз бот тэлеграм-канала. Праз два дні, 7 лютага, праект абвясціў пра поўнае спыненне сваёй дзейнасці.
«Беларускі Гаюн» (Гаюн — персанаж беларускай міфалогіі, лясны дух) — незалежны маніторынгавы праект, які займаўся адсочваннем перамяшчэння расійскіх і беларускіх войскаў на тэрыторыі Беларусі. Дадзеныя праект атрымліваў праз тэлеграм-бот ад інфарматараў унутры краіны. У 2022 годзе ўлады Беларусі абвясцілі яго «экстрэмісцкім фармаваннем».
Паводле звестак выдання «Флагшток», у Гомельскай вобласці ўжо затрымалі больш за 250 чалавек у межах крымінальнай справы Гаюна. Дакладная колькасць затрыманых афіцыйна не агучваецца, аднак у спісах на затрыманне могуць быць больш за тысячу чалавек.
«Кіберпартызаны» расказалі, як сілавікі вылічваюць людзей па «справе Гаюна» і што трэба рабіць, каб зменшыць рызыкі, калі вы ў Беларусі.
Чытайце таксама: ГУБОПиК как с цепи сорвался: в Гомельской области массово задерживают по делу «Гаюна»
Хто ў найбольшай рызыцы затрымання
- Карыстальнікі, якія хоць раз пакідалі ў чатах асабістыя звесткі (імя, прозвішча, месца працы, лакацыю).
- Неананімныя акаўнты з адкрытым нумарам тэлефона, фатаграфіяй, сапраўдным імем і прозвішчам.
- Уладальнікі ўнікальных нікаў, што супадаюць з нікамі іх неананімных профіляў у сацсетках.
- Акаўнты, якія раней былі неананімнымі (напрыклад, калі нікі або фота ўжо выкарыстоўваліся ў адкрытым доступе).
- Тыя, чыіх знаёмых затрымалі па палітычных справах: сілавікі могуць выйсці на вас праз перапіскі ў Telegram, зафіксаваўшы ваш ID.
За кім могуць прыйсці ў «другую хвалю» затрыманняў
Для ідэнтыфікацыі звяртаюць увагу на дату, каардынаты і дадатковую інфармацыю з паведамленняў (напрыклад, месца жыхарства або працы карыстальніка).
Сілавікі карыстаюцца базай «Маяк», дзе фіксуюцца тэлефоны, якія ў пэўны час былі каля адпаведнай сотавай вышкі. Дастаткова некалькіх паведамленняў з розных месцаў, каб звузіць выбар да аднаго канкрэтнага абанента. Чым больш такіх паведамленняў з аднаго месца, тым лягчэй выйсці на чалавека.
Таксама правяраюць экспартаваныя файлы: ці можна вызначыць месца па выяве/відэа і ці ёсць у метададзеных дакладныя каардынаты.
Калі паведамленні паступаюць пра адно і тое ж месца (напрыклад, каля дома або працы), яны не даюць вузкай выбаркі — там знаходзяцца дзясяткі ці сотні абанентаў, таму вызначыць канкрэтнага чалавека складана.
Як пазбегнуць рызыкаў
-
Пры маляванні графіці не браць тэлефон або адключыць яго. Так сілавікі не змогуць вылічыць вас праз праслухоўванне і «Маяк».
-
Дасылаць паведамленні або ўдзельнічаць у актыўнасці ў шматлюдных месцах, каб не ствараць вузкую выбарку.
Што рабіць тым, хто пісаў у бот Гаюна
Сілавікі выкарыстоўваюць розныя метады для вылічэння тых, хто пісаў у бот «Гаюна», часта ў спалучэнні. Адзінага спосабу, які б цалкам абараняў ад дэананімізацыі, няма.
Таму галоўная рэкамендацыя: калі вы адпраўлялі паведамленні ў «Гаюн», найбольш бяспечны варыянт — з’ехаць з Беларусі. Усё астатняе — латарэя: могуць прыйсці, а могуць і не прыйсці.
Ці дапаможа выдаленне акаўнта ў Telegram?
Калі вы дасылалі свае паведамленні ў «Гаюн» і знаходзіцеся ў Беларусі, рэкамендуецца выдаліць акаўнт у Telegram (падрабязная інструкцыя ад «Кіберпартызанаў»). Так вы не пакінеце зачэпак, якія змогуць выкарыстаць сілавікі.
Часта, калі дакладна невядома, хто пісаў, тэхніку забіраюць на аналіз і шукаюць супадзенні ID акаўнтаў. Таму на вашым кампутары, тэлефоне і планшэце не павінна быць слядоў. Але гэта не гарантуе поўнай ананімнасці і бяспекі.
Чытайце таксама: Прапагандыст узгадаў забарону беларускай мовы. Але толькі з боку палякаў
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: