мусорная свалка

«Атрымай, прырода, здачу»: пад Слуцкам утварылася сметніца ў маляўнічым месцы

20.10.2026 06:00

На тэрыторыі Кіраўскага сельсавета нехта ўтварыў несанкцыянаваную звалку. Жыхары абураюцца: побач ёсць бясплатная пляцоўка для буйнагабарытных адходаў.
Читайте BGmedia в:

У маляўнічым месцы Слуцкага раёна, дзе стаяць старыя таполі, на тэрыторыі Кіраўскага сельсавета людзі працягваюць выкідаць буйнагабарытнае смецце. Пра гэта расказала мясцовая жыхарка ў відэароліку, які яна даслала ў мясцовы тэлеграм-канал.

Чытайце таксама: «Адзіная пляцоўка на ўвесь горад»: случчанка паскардзілася на смецце і няскошаную траву на пляцоўцы для выгулу сабак

Паводле словаў жанчыны, несанкцыянаваная сметніца знаходзіцца прыкладна паміж адстойнікамі ад Цукровага завода і «танкавым возерам». Пры гэтым усяго за дзесяць хвілін язды адтуль ёсць палігон цвёрдых бытавых адходаў, дзе прыём смецця каштуе сімвалічную суму. Акрамя таго, на вуліцы Леніна, 333, працуе бясплатная пляцоўка для буйнагабарытных бытавых адходаў.

«Знайсці б іх і пакараць як след», — абураецца аўтарка допісу.

мусорная свалка
Смеццевая звлака ў Слуцкім раёне. Скрыншот з відэа мясцовай жыхаркі, палепшанае з дапамогай нейрасеткі Gemini

Яна таксама іранічна пракаментавала сітуацыю: «Атрымай, прырода, здачу».

«Самі смецце, вось і адбываецца такое»

У каментарах людзі адзначылі, што праблема не абмяжоўваецца адным месцам. Паводле словаў аднаго з карыстальнікаў, падобная сітуацыя назіраецца і ў дванаццатым мікрараёне за гаражамі, а таксама ў раёне цукровага завода каля вайсковай часткі.

Іншы каментатар рэзка выказаўся пра тых, хто вывозіць адходы ў наваколле:

  • «Калі некаторыя людзі — пудзілы, то нічога ўжо не зробіш. Самі смецце, вось і адбываецца такая гадасць. А з якім пантом гэта ўсё выкідаецца — увогуле жах. Такое ўражанне, быццам залатыя зліткі лішнія выкідаюць, паўдуркі».

Чытайце таксама: У Слуцку невядомыя спальваюць смецце. Людзі скардзяцца на невыносны пах

Не першы падобны выпадак у горадзе

Праблемы з адходамі і станам гарадскіх тэрыторый жыхары горада абмяркоўвалі і раней.

Яшчэ ў чэрвені гэтага года случчане даслалі фатаграфіі перапоўненых сметніц каля Гарадскога дома культуры. Смецце высыпалася з кантэйнераў на тратуар, ляжала каля лавачак і на газонах. Асабліва абурала людзей, што бруд назапасіўся ў цэнтры горада, дзе штодня бывае шмат наведвальнікаў.

смеццевая звалка ў горадзе мусорная свалка в городе
Смецце ў цэнтры Слуцка. Фота мясцовых жыхароў

Раней жыхары звярталі ўвагу на смецце ўздоўж вуліцы Магістральнай — ад прыпынку каля крамы «Санта» да раёна «Суседзяў». Пра гэта пісала BGmedia. Асабліва шмат нараканняў выклікаў участак насупраць дома № 19 па вуліцы Барысаўца. Некаторыя жыхары меркавалі, што пасля пакосу травы смецце, якое раней хавалася ў зарасніках, стала больш прыкметным.

«Гэта самы брудны раён Слуцка», — пісаў адзін з мясцовых жыхароў.

переполненная мусорка
Перапоўненая сметніца ў Слуцку. Фота мясцовых жыхароў

Яшчэ адзін выпадак адбыўся ў слуцкім двары, дзе падземныя кантэйнеры для адходаў выціснула на паверхню грунтавымі водамі. Жыхары раней звярталі ўвагу на магчымыя парушэнні пры іх усталяванні. Пасля здарэння начальнік ЖКГ у афіцыйным адказе пацвердзіў, што падчас мантажу сапраўды былі дапушчаныя парушэнні. У той жа дзень падобны выпадак адбыўся і ў Салігорску.

Случчане таксама скардзіліся на смецце пасля добраўпарадкавальных работ і недастатковую колькасць урнаў на набярэжнай каля ракі Случ (пазней гэтую праблему вырашылі пасля грамадскага рэзанансу).

мусорная свалка под лавкой
Як выглядала алея ў канцы сакавіка гэтага года. Фота мясцовых жыхароў
будаўнічыя матэрыялы ў пясчанай яме
Сметнік у пясчаным кар’еры ў агр. Гацук Слуцкага раёна. Фота: mlyn.by

Сітуацыя паказала тое, што праблема стыхійных звалак не заўсёды звязаная з адсутнасцю месцаў для вывазу адходаў. У выпадку з месцам на тэрыторыі Кіраўскага сельсавета побач месціцца спецыяльны палігон, і бясплатная пляцоўка для буйнагабарытнага смецця. Аднак некаторыя гараджане ўсё роўна выбіраюць выкінуць адходы проста на зямлю.

Чытайце таксама: Як Слуцкі лясгас выяўляе парушальнікаў, што выкідаюць смецце ў лес

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: