сардельки порезанные

Скарга на сардэлькі ў TikTok: што адказалі ў мясакамбінаце?

21.11.2025 13:44 Сардэлькі "Сытныя Новыя". Скрыншот з відэа ў TikTok. Источник фото

У сацсетках з’явілася скарга на якасць сардэлек «Слуцкага мясакамбіната», пасля чаго прадпрыемства дало афіцыйны каментар.
Читайте BGmedia в:

У TikTok з’явіўся водгук карыстальніка на сардэлькі «Слуцкага мясакамбіната». Аўтар публікацыі прыклаў да відэа тры фота і адзначыў, што якасць прадукта яго не задаволіла.

Чытайце таксама: Курыца ад «Дзяржынкі» зноў патрапіла пад шквал крытыкі. Гэтым разам праз вялікую колькасць скуры

Прадпрыемства адрэагавала на паведамленне і размясціла пад відэа каментар. У ім адзначылі, што сардэлькі «Сытныя Новыя» вырабляюцца паводле тэхнічных умоў ТУ BY 690455821.016 2012, якія прайшлі дзяржаўную рэгістрацыю ў Дзяржкамітэце па стандартызацыі. Таксама рэцэптура атрымала санітарна-гігіенічнае заключэнне ў Рэспубліканскім цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, паведамляе «Слуцкі край».

У адказе такама паведамілі, што прадукцыя адпавядае вызначаным органалептычным і фізіка-хімічным паказчыкам. Сардэлькі выпускаюцца буйнымі партыямі і паступаюць у гандлёвую сетку «Евроторг». Да з’яўлення водгуку аналагічных скаргаў на гэтую партыю не паступала.

У канцы вытворца паведаміў пра планы ўзмацніць кантроль якасці прадукцыі. Сітуацыя паказала, што толькі пасля публічнай скаргі кампанія дала падрабязны адказ і абвясціла пра дадатковыя меры. Атрымоўваецца, што відэа ў TikTok сапраўды працуюць.

Чытайце таксама: У адной з беларускіх крамаў падманваюць пакупнікоў: жанчына паказала, як завышаюць суму за мяса

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: