«Гродзенская праўда» сцвярджае, што ў рэдакцыйны чат-бот звярнулася мясцовая жыхарка. Яна папрасіла звярнуць увагу на сітуацыю на вуліцы Антонава каля Цэнтральнага рынку і гасцініцы «Сямашка».
Чытайце таксама: «Рэканструкцыяй» па гісторыі: у Гродне працягваюць зносіць старыя будынкі
Прыпаркаваныя каля гасцініцы аўтамабілі часта закрываюць агляд
Гэты ўчастак даўно лічыцца праблемным. Падчас працы рынку тут шмат аўтамабіляў, а свабодных парковачных месцаў пастаянна не хапае. З-за гэтага некаторыя кіроўцы пакідаюць машыны там, дзе паркоўка забароненая. Пешаходы таксама нярэдка пераходзяць дарогу ў неўстаноўленых месцах.

Асаблівую занепакоенасць у гарадзенкі выклікае нерэгуляваны пешаходны пераход каля гасцініцы «Сямашка». Паводле яе слоў, калі ехаць па вуліцы Антонава ў бок пад’ёму, прыпаркаваныя каля гасцініцы аўтамабілі часта закрываюць агляд.
У выніку кіроўца можа проста не заўважыць чалавека, які выходзіць на пешаходны пераход. На думку мясцовай жыхаркі, такая сітуацыя стварае рэальную пагрозу бяспецы.
То, что вы читаете и смотрите в сети, касается только вас. Никто не должен подглядывать за вашим экраном и считать ваши лайки. Включайте Bglobal VPN — будьте невидимы для любых систем слежки. Оставайтесь в безопасности.
Ссылка на подключение BGlobal VPN – здесь
Чытайце таксама: У Гродне скардзяцца на рэканструкцыю сквера на Дарвіна
Падстаў для змены арганізацыі дарожнага руху на гэтым участку не бачаць у ДАІ
За тлумачэннямі журналісты звярнуліся ў ДАІ. Там паведамілі, што падстаў для змены арганізацыі дарожнага руху на гэтым участку не бачаць: «З улікам наяўнасці парковачнай пляцоўкі, патрабаваная тэхнічнымі нарматыўнымі прававымі актамі бачнасць пешахода з месца кіроўцы забяспечаная. Змены існуючай арганізацыі дарожнага руху не патрабуецца».

Пры гэтым у ДАІ нагадалі, што пры выяўленні парушэнняў правілаў дарожнага руху жыхары могуць звяртацца ў інспекцыю або паведамляць пра праблемы праз Telegram-бот «Мы заўсёды побач».
Таксама ў Дзяржаўтаінспекцыі нагадалі пра адказнасць за няправільную паркоўку. Паводле артыкула 18.18 КаАП, з 1 студзеня 2026 года штраф за прыпынак або стаянку з парушэннем правілаў дарожнага руху складае 45 рублёў. Калі кіроўца паўторна здзейсніць такое парушэнне на працягу года, штраф павялічыцца да 90 рублёў. Такая ж сума прадугледжаная за паркоўку на месцах, прызначаных для людзей з інваліднасцю.
Пакуль улады не плануюць мяняць арганізацыю руху на вуліцы Антонава. Таму бяспека на гэтым участку шмат у чым залежыць ад саміх удзельнікаў дарожнага руху — як кіроўцаў, так і пешаходаў.
Калі аўтамабілі прыпаркаваныя з парушэннямі і замінаюць агляду, у ДАІ рэкамендуюць фіксаваць такія выпадкі і паведамляць пра іх у інспекцыю.
Чытайце таксама: У Гродне парк ператварыўся ў звалку. Улады адказалі, што ў іх не хапае леснікоў
Будь на связи и в безопасности: подключи BGlobal VPN
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро


Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: