молодые специалисты, Рогачев

«Мне выпаў вялікі гонар»: маладыя спецыялісты Рагачова здымаюцца ў «пакаянных» TikTok-роліках

19.09.2025 08:15

У TikTok аддзел адукацыі Рагачова публікуе ролікі з маладымі педагогамі, якія ўсміхаюцца і паўтараюць шаблон пра гонар працаваць.
Читайте BGmedia в:

Аддзел адукацыі Рагачоўскага райвыканкаму выставіў у сваім TikTok каля 15 ролікаў, запісаных з маладымі спецыялістамі садкоў і школ. Усе яны знятыя па аднаму шаблону: «Я з’яўляюся маладым спецыялістам, мне выпаў вялікі гонар працаваць у такім калектыве, мяне ўсе тут падтрымліваюць, я абяцаю стаць лепшай».

@education.rogachev #беларусь #радзіма #рогачев #новыйучебныйгод #молодойспециалист ♬ School — Cassiopeia

@education.rogachev #беларусь #радзіма #рогачев #новыйучебныйгод #молодойспециалист @_ДЦРР г. Рогачёва_ ♬ Cool Day — CoffeeMusic

@education.rogachev #беларусь #радзіма #рогачев #новыйучебныйгод #молодойспециалист @Тихиничская средняя школа ♬ School — Cassiopeia

 

Напэўна, такія відэа — спроба даказаць, як добра працаваць па размеркаванню, насуперак усім скаргам і нараканням маладых людзей, якія размеркаванне лічаць рабствам і кабалой.

Нядаўна маладая спецыялістка скардзілася, што жыве ад выходных да выходных — яе размеркавалі ў маленькі горад, дзе прапанавалі толькі пакой у інтэрнаце ПТВ. У шпіталі ў яе шмат папяровай працы, яна не можа праз размеркаванне жыць з мужам і бацькамі, таму жыве «ад выходных да выходных». Іншая дзяўчына трапіла з гораду ў вёску, дзе ёй абяцалі даць кватэру — але цалкам пустую. Яна наракае, што давядзецца цярпець пяць гадоў, ці выплачваць вялізныя грошы дзяржаве.

Арэнднае жытло не далі, лагісты не патрэбныя

Яшчэ адзін малады чалавек развянчаў міфы, што маладым спецыялістам даюць арэнднае жытло. Ён кажа, што ўжо два гады працуе з жонкай у Гродна па мэтавай адпрацоўцы, а арэнднага жытла так і не атрымаў —  два гады разам з жонкай здымаюць кватэру за свой кошт.

Не ўсім так «пашанцавала», як маладым выхавацелькам ці настаўнікам з Рагачова. У Гомельскай вобласці незапатрабаванымі аказаліся 40% выпускнікоў па спецыяльнасці «лагістыка». Вывучыліся на лагістаў, а працуюць часам і кладаўшчыкамі.

Тым часам многія выпускнікі каледжаў і ўніверсітэтаў праігнаравалі размеркаванне. Але дзяржава сваё не ўпусціць —  установы адукацыі масава судзяцца з імі, каб спагнаць грошы. Гаворка ідзе пра сотні тысяч рублёў.

BGmedia неаднаразова звярталася да няпростай сітуацыі ў сучасных школах. У нашым відэа (глядзець з 03.59) маладая настаўніца, якая ўжо звольнілася, расказвае пра тое, што ўводзіць яе ў шал. «Першае — «всеобуч», то бок усеагульная адукацыя. Гэта значыць, ідзеш у дом прыкладна на сто кватэр, дзе мусіш абысці кожную кватэру, запісаць дадзеныя пра кожнага дзіця. Не зразумела – хто табе адкрые, хто не. Наркаманы, алкашы, і займаць гэта будзе месяц. Атрымаеш за гэта адгул ці прэмію ў 25 рублёў. Яшчэ – наведваць сем’і, чаму гэтым настаўнік займаецца?», — расказала дзяўчына.

У іншым відэа BGmedia расказывала (глядзець з 05.50 на нашым відэа) пра хібы ў выхаванні моладзі, напрыклад, патрабаванні цнатлівасці — але толькі ад дзяўчат. Дзяўчына на відэа абуралася такімі фармуліроўкамі часоў махровага патрыярхату.

 

Што расказваюць пра размеркаванне маладыя педагогі ў Рагачове

Маладыя спецыялісты, у асноўным дзяўчаты, зняліся ў стылі «пакаянных відэа». «Па размеркаванню мне выпаў гонар далучыцца да дружнай каманды дзіцячага саду №8 Рагачова. Я абяцаю прыкладаць усе сілы, каб стаць для сваіх выхаванцаў не проста выхавацелькай, але і сябрам, правадніком у свет ведаў. Для мяне вялікі гонар стаць часткай сістэмы дашкольнай адукацыі», — расказала маладая выхавацелька.

«Я была размеркаваная ў дзіцячы сад №1 Рагачова. Дзіцячы сад прыняў мяне вельмі цёпла і добразычліва. Я ведаю, што ў мяне яшчэ мала досведу, але я спадзяюся стаць лепшай і ўнесці свой уклад», —  абяцае іншая выхавацелька.

Іх маладыя калегі расказваюць, што праца па размеркаванні — «хвалюючы і адказны момант», «але дзякуй кіраўніцтву, што падтрымлівалі», «вельмі рада стаць часткай каманды школы».

Хутка маладыя спецыялісты дакрануцца да рэальнасці пра «стаць для дзяцей правадніком у свет ведаў». Бо на той жа старонцы аддзелу адукацыі калі і можна пабачыць дзяцей, то ці як удзельнікаў «Дня народнага адзінства», ці як яны дзень праз дзень маршыруюць у вайсковай форме, ці бясконца ўскладаюць кветкі да помнікаў, ці прыбіраюць тыя помнікі.

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: