Да фестывалю «Дажынкі» ў Калінкавічах завяршылі рэканструкцыю цэнтральнай раённай бальніцы. Пра гэта паведаміла раённая газета.
Чытайце таксама: У вёсках Крычаўскага раёна некалькі разоў на месяц будзе прыязджаць медык. Ці заменіць гэта стацыянарныя пункты?
Паводле інфармацыі медыя, на работы выдаткавалі 7,7 мільёна рублёў, якія асвоілі ў поўным аб’ёме.
У хірургічным корпусе перапланавалі прыёмнае аддзяленне, на абноўленыя плошчы вярнуліся траўматалогія і рэанімацыя. Бальніца таксама атрымала наркозна-дыхальны апарат і сучасны лічбавы рэнтгенаўскі апарат. На яе базе адкрылі вучэбна-трэніровачны кабінет з сімуляцыйным абсталяваннем для адпрацоўкі навыкаў экстранай дапамогі.



Як калінкавічане адрэагавалі на навіну
Аднак у сацсетках, у каментарах пад навіной пра рэканструкцыю жыхары выказалі незадаволенасць працай рэгістратуры, станам памяшканняў і даступнасцю медыцынскай дапамогі.
Адна з каментатарак напісала:
- «Гэта, вядома, выдатна, але цяпер, каб спытаць, у якім кабінеце прымае ўрач, трэба ўзяць талон і прастаяць у чарзе хвілін 20, бо без талона супрацоўнікі рэгістратуры не адказваюць на пытанні».
У адказ ёй заўважылі, што і раней у рэгістратуры не адказвалі без чаргі.
Іншая каментатарка спытала пра дыягнастычнае абсталяванне:
- «Так, гэта вельмі добра. А апарат КТ працуе ў нашай ЦРБ?»
Яшчэ адна жыхарка звярнула ўвагу на стан столі ў дарослай паліклініцы:
- «Усё, вядома, прыгожа, але ў дарослай паліклініцы ў калідорах пачынае адвальвацца потолочная плітка. Хутка будзе падаць на галовы, асабліва каля кабінета 114 у аддзяленні траўматалогіі»
У каментарах таксама паскардзіліся на недахоп урачоў і чэргі да спецыялістаў:
- «У гэтую бальніцу ды ўрачоў паболей. А ўвогуле, умовы, можа, і лепшыя, але дамагчыся дапамогі хворым складана. Да вузкіх спецыялістаў запісацца цяжка, чэргі на тыдні. Нават да ўчастковага тэрапеўта трапіць няпроста. Затое ў рэгістратуры электронная чарга».
Многія калінкавічане пагадзіліся з прэтэнзіямі сваіх землякоў, як вынікае з колькасці падабаек да каментароў. Пры гэтым адказаў бальніцы на гэтыя заўвагі ў прыведзеных каментарах няма.
Чытайце таксама: «Горад расцвітае мёртвымі кветкамі»: жыхары Калінкавічаў не ацанілі добраўпарадкаванне да «Дажынак»
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро



Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: